Общество

Каталiцкiя вернiкi адзначаюць Вялікдзень

Паважаныя браты і сёстры!

Ёсць такі час, калі стварэнне не здольнае трываць больш у сне і, здаецца, вымушана абудзіцца да новага жыцця ад веснавых промняў сонца і шчабятання птушак. Але ўсё гэта можа быць толькі слабым адлюстраваннем падзеяў, што адбыліся той памятнай раніцай па-за мурамі Ерузалема, калі першы промень сонца асвяціў пустую грабніцу, а чалавек пачуў голас анёла: “Яго няма тут – Ён уваскрос!”

Бог, які ўклаў у сваё стварэнне такую вялікую ажыўляльную моц, здольны таксама асвяціць цемру грабніцы чалавечага сэрца, каб душа магла ўваскрэснуць да новага жыцця.

Няхай жа традыцыйнае велікоднае прывітанне, як перазвон на Пасхальнай раніцы, напаўняе нашыя сэрцы ўзнёслым трымценнем ад усведамлення вялікай праўды: Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!

Радасці, супакою і міру жадаю вам ўсім.

Ксёндз Аляксей Раманчук пробашч парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве

Добавить комментарий

Back to top button