Каталiцкiя вернiкi адзначаюць свята Божага нараджэння
Паважаныя браты і сёстры!
Гэта гісторыя пачалася больш за дзве тысячы год таму, але для ўсіх людзей кожны год яна паутараецца зной і зной. Калі на ёлках запальваюць агні, ідзе снег і на небе нараджаецца новая зорка…
Бог, які стварый неба і зямлю, прыходзіць у наш свет, каб надаць чалавечаму жыццю новае вымярэнне, дараваць супакой. Вылечыць пашкоджаную грахом чалавечую прыроду, ен дае нам магчымасць неспасціжным чынам злучацца з ім у сакрамэнтах тут, на зямлі, і жыць вечна у Яго Нябесным Валадарстве.
А што мы павінны зрабіць? Прабываць у стане чакання радасці, якую прыносіць з сабой Нованароджаны Езус!
Задумайцеся: Бог прыйшоў у наш свет у цемнай пячоры, якая служыла хлявом для жывёлы. Ці ж гэта не вобраз чалавека, азмрочанага грахом? Змяніць сваё сэрца, каб яно з хлява стала святыняй Госпада. Гэта заданне на усё наша зямное жыццё. Шчаслівы той, хто приняў Святое Немаўлятка ў сваю душу і дазволіў быць у ей.
У светлае свята Божага Нараджэння паспяшаемся падзяліцца радаснай збаўчай весткай. Асабліва успомнім пра тых, хто мае патрэбу у нашай дапамозе і падтрымцы. Панясём нашу радасць тым, хто яшче не пераступій парог Божага храма, але прагне ўбачыць сапраўдную дабрыню і чалавечнасць.
Малітойна жадаю у гэтыя дні прамяністага настрою, усеабдымнай ласкі
Божай і бясконцая радасці у Хрысце і супакою!
З найлепшымі пажаданнямі ксендз Аляксей РАМАНЧУК,
пробашч парафіі Спаслання Духа Святога
Информация предоставлена по материалам Редакции газеты «Единство».